Во́страў (, ) — былая вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Амяльнянскага сельсавета.

Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР на месцы нацыяналізаванага маёнтка Вомельна.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года — пад акупацыяй Германіі. У Вомельне месціўся штаб савецкай партызанскай брыгады «Буравеснік». У траўні 1944 года Востраў, Вомельна і суседнія населеныя пункты былі спалены ў час нямецкай карнай аперацыі «Півоня». У Востраве былі спалены ўсе 18 дамоў, забіты 1 чалавек. Пасля вайны вёска адноўлена.

Скасавана ў 1976 годзе, злілася з вёскай ВомельнаРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505)..

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі