Вастселійна () — пасёлак у воласці Выру павета Вырумаа (Эстонія).

Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Вырумаа за 285 км ад Таліна, 24 км ад Выру. Размяшчаецца на беразе ракі Піўза недалёка ад расійскай і латвійскай мяжы. Да адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года ўваходзіў у склад воласці Вастселійна і быў яе адміністрацыйным цэнтрам.

У пасёлку працуюць Вастселійнаская гімназія і школа-інтэрнат.

За 3 км на ўсход ад Вастселійна знаходзяцца разваліны крэпасці Нейгаўзен.

Насельніцтва

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Эдуард Пютсеп (1898—1960) — эстонскі барэц, алімпійскі чэмпіён. Іла Раўдзік (нар. 1944) — эстонская падводная арыентыроўшчыца. Сірлі Хані (нар. 1985) — эстонская біятланістка.

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Эстоніі