Транспазі́цыя (ад  — перастаноўка) — у мовазнаўстве ўжыванне адной моўнай адзінкі ў функцыі іншай. Тэрмін «транспазіцыя» выкарыстоўваецца таксама для абазначэння метафар і іншых пераносаў у лексіцы. Транспазіцыя пашырае намінатыўныя магчымасці мовы, узбагачае спалучальныя здольнасці моўных адзінак, служыць сродкам утварэння сінонімаў.

Віды транспазіцыі вылучаюцца ў залежнасці ад таго, якія формы транспануюцца: марфалагічная — катэгарыяльная транспазіцыя часу дзеяслова («Іду я ўчора дадому…» замест «Ішоў я ўчора дадому…»); сінтаксічная — транспазіцыя незалежнага сказа ў залежны сказ («Ён не мог гэта зрабіць. Сумленне не дазваляла.» — «Ён не мог гэта зрабіць, бо сумленне не дазваляла»); лексіка-семантычная («Зелянее ліпа» — «Усе гэтыя паперы — ліпа»); словаўтваральная («Стары дзед» — «Стары», «Дастакова аднаго разу, каб…» — «Аднаго разу ён вяртаўся дадому», «пабіты гаспадаром сабака» — «пабіты выгляд») і іншыя.

Першым вучоным, які ўзняў пытанне аб транспазіцыі, быў французскі лінгвіст швейцарскага паходжання Шарль БаліШамилова З. М. К вопросу об общем понятии транспозиции // Актуальные проблемы гуманитарных и естественных наук, 2017..

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Шамилова З. М. К вопросу об общем понятии транспозиции // Актуальные проблемы гуманитарных и естественных наук, 2017. Жумаева, Ф. Р. Типы транспозиции частей речи в современном русском языке / Ф. Р. Жумаева. — Текст : непосредственный // Молодой ученый. — 2021. — № 47 (389). — С. 468—472.

Катэгорыя:Марфалогія мовы Катэгорыя:Словаўтварэнне