Талінскі заапарк () — заапарк у Таліне, Эстонія. Размешчаны на тэрыторыі мікрараёна Вескіметса.

Гісторыя Заснаваны 25 жніўня 1939 года. Галоўная заслуга гэтага мерапрыемства належыць Саюзу аховы жывёл і Інстытуту аховы прыроды і турызму.

За два гады да гэтага, у 1937 годзе, каманда эстонскіх стралкоў выйграла Чэмпіянат свету ў Хельсінкі. Разам з «Аргенцінскай чарай» пераможцы прывезлі з сабой пацешны трафей — маладую рысь. Гэтая рысь аказалася першым экспанатам, а пазней і стала эмблемай талінскага заапарка. У 1983 годзе заапарк пераехаў на новую тэрыторыю ў раёне Вескіметса, дзе яму выдзелілі каля 87 гектараў зямлі.

Экспазіцыі Альпы Драпежныя птушкі Сярэдняя Азія Прыгажосці забалочаных месцаў Млекакормячыя арктычнай зоны Фазаны Паўднёвая Амерыка Тропікі (уключаюць таксама два «Трапічныя дамы») Вадаёмы з вадаплаўнымі птушкамі Дзіцячы заапарк Кенгуру Ільвы Сланы Цюлені Леапарды У заапарку больш за 350 відаў жывёл. Яны падзелены на асобныя экспазіцыі ў адпаведнасці з месцам паходжання — паўднёваамерыканская, арктычная, альпійская і іншыя. Асаблівы гонар заапарка ў Таліне — «Трапічны дом», дзе можна паглядзець на жывёлаў з гарачых джунгляў. Катэгорыя:Славутасці Таліна