(90698) Касцюшка — астэроід унутранага галоўнага пояса. Адкрыты 1 сакавіка 1984 года амерыканскім астраномам Эдвардам Л. Г. Боўэлам на станцыі Андэрсан-Меса (код IAU 688) абсерваторыі Лоўэла ў акрузе Каканіна, штат Арызона.

Сярэдняя сонечная адлегласць (вялікая паўвось), эксцэнтрысітэт і нахіл арбітальнай плоскасці астэроіда прыкладна адпавядаюць сямейству Факеі, групе астэроідаў, названых у гонар (25) Факеі. Сонечная арбіта (90698) Касцюшкі моцна нахіленая да экліптыкі Сонечнай сістэмы больш чым на 24°, што характэрна для астэроідаў групы Факеі.

Сонечная арбіта (90698) Касцюшкі вельмі эліптычная, эксцэнтрысітэт — 0,2531. Дыяметр — 3,5 км. Крыніцы

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1984 годзе