Генрых Вальдэмар Амандус Янсен (вядомы як Гары Янсен; эст. Heinrich Woldemar Amandus (Harry) Jannsen;  — ) — эстонскі пісьменнік, журналіст, цэнзар нямецкіх газет Расійскай імперыі.

Біяграфія Сын Ёхана Вальдэмара Янсена, паэта, журналіста, лідара эстонскага нацыянальнага руху, заснавальніка і кіраўніка першай эстонскай газеты «Pärnu Postimes».

Да 1881 года вывучаў лінгвістыку ў Дэрпцкім універсітэце. Адышоў ад патрыятычных поглядаў бацькі, развіваў паняцце «балтызму». У 1882 годзе заснаваў нямецкамоўную газету «Die Heimat», якую рэдагаваў (у Рызе і Рэвелі) да 1885 года, у якой выступаў за інтэграцыю мясцовых прыбалтыйскіх народаў. Пазней, быў на дзяржаўнай службе, быў цэнзарам у Рызе. Перакладаў вершы сваёй сястры Лідзіі Койдулы на нямецкую мову. Крыніцы

Катэгорыя:Журналісты Эстоніі