Кейт Пентус-Розіманус (, да 2012 года — Кейт Пентус, нар. , Талін) — эстонскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Член Партыі рэформаў Эстоніі. Міністр фінансаў Эстоніі з 26 студзеня 2021 года. Міністр замежных спраў Эстоніі з 17 лістапада 2014 па 15 ліпеня 2015 года і міністр навакольнага асяроддзя з 6 красавіка 2011 па 17 лістапада 2014 года. Да гэтага Кейт Пентус займала пасаду першага віцэ-спікера Рыйгікогу (2009—2011) і кіраўніка бюро прэм'ер-міністра (2005—2009). Крыніцы

Катэгорыя:Міністры замежных спраў Эстоніі Катэгорыя:Міністры фінансаў Эстоніі