Дубрава (, ) — вёска на тэрыторыі Віцебскага раёна, знішчаная нямецкімі акупацыйнымі войскамі разам з жыхарамі. Знаходзілася за 1 км на поўдзень ад в. Прывольная (да 1964 года — Сапуны) Вымнянскага сельсавета. Перад Вялікай Айчыннай вайной у ёй жылі 144 чалавека.

14 снежня 1943 года, у час карнай аперацыі, нямецкія карныя падраздзяленні загубілі 99 жыхароў, а вёску (32 двары) спалілі.

Пасля вайны не адрадзілася.

У 1958 годзе на месцы вёскі быў усталяваны абеліск, які захаваўся да нашых дзёнЛагвіненка, С. М., Півавар, М. В. Падрыхтоўка Віцебскага кадэцкага вучыішча да святкавання 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайны / С. М. Лагвіненка, М. В. Півавар // Победа — одна на всех: материалы II Международной научно-практической конференции, Витебск, 23—24 апреля 2020 г. / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Витебский государственный университет имени П. М. Машерова»: Редколлегия: И. В. Николаев и А. Н. Дуров (ответственный редактор) [и др.]. — Витебск: ВГУ имени П. М. Машерова, 2020. — 182 с. — С. 174. — ISBN 978-985-517-739-6..

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя:Вымнянскі сельсавет