Атаксія — разлад каардынацыі рухаў, які назіраецца пры некаторых захвораннях нервовай сістэмы, С.162. Можа насіць генетычны характар, а таксама развіваецца пры сур’ёзным гіпавітамінозе вітаміна B12 і як следства цэрэбральнага інсульту. Сіла ў канечнасцях можа быць захавана цалкам, аднак рухі становяцца няўклюднымі, недакладнымі, парушаецца іх пераемнасць і паслядоўнасць, раўнавага пры стаянні і хадзе.
Вылучаюць атаксію статычную (парушэнне раўнавагі пры стаянні) і атаксію дынамічную (дыскаардынацыю пры рухах). Крыніцы
Катэгорыя:Захворванні нервовай сістэмы