Батальён спецыяльнага прызначэння па ахове асабліва важнага дзяржаўнага аб’екта і спецыяльных грузаў (Вайсковая часць 7434) — фарміраванне ўнутраных войск МУС Беларусі. Разам з 1146-ы гвардзейскім зенітна-ракетным палком займаецца забеспячэннем бяспекі Беларускай АЭС.
Фарміраванне, як і іншыя часці беларускіх унутраных войскаў, вядзе гісторыю ад 132-га асобнага батальёна канвойных войск, які прымаў удзел у абароне Брэсцкай крэпасці. У савецкі час часць № 7443 займалася аховай зняволеных у Баранавічах, затым была расфармаваная, і адрадзілася як спецбатальён унутраных войскаў па ахове асабліва важных дзяржаўных аб’ектаў і спецыяльных грузаў, галоўнай задачай якога стала ахова БелАЭС"Циклон" над БелАЭС // БелАтом, 23 июля 2023.
Новая часць была адкрыта ў сакавіку 2017 годаВойсковая часть 7434 открылась в Островецком районе // Островецкая правда, 17 марта 2017. На баявое дзяжурства па ахове Беларускай АЭС вайскоўцы заступілі 6 красавіка 2020 года. У ліпені 2023 года ў складзе батальёна сфарміраваны атрад спецыяльнага прызначэння «Цыклон». У склад фарміравання ўваходзіць таксама сапёрная групаОт находки до взрыва: рассказываем о службе специальной сапёрной группы войсковой части 7434 // Островкцкая правда, 30 марта 2024.
Спецбатальён размешчаны паблізу ад вёскі Валайкуны, прымыкаючы да станцыі. Колькасць вайскоўцаў на 2021 год — прыкладна 300 чалавек (у тым ліку тры ўладальні крапавага берэта на 2018 годСложно только первые три дня. Как ошмянцы проходят службу в Островецком районе // Ашмянскі веснік, 20 октября 2018). Камандзірам батальёна на 2023 года з’яўляўся палкоўнік Віктар Жадобін — сын высокапастаўленага сілавіка Юрыя Жадобіна. На ўзбраенні часці маецца бранятэхніка. Атрад «Цыклон» абсталяваны БЛА, дронамі-камікадзэ, ўдарнымі дронамі.
Крыніцы
Катэгорыя:Астравецкі раён Катэгорыя:Унутраныя войскі МУС Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Батальёны