Граф Юбер Джэймс Марсель Тафен дэ Жываншы (; , Бавэ — ) — французскі мадэльер, заснавальнік моднага дома Givenchy (1952). Яго разуменне моды ўвасаблялі дзве знакамітыя кліенткі — актрыса Одры Хепбёрн і першая лэдзі ЗША Жаклін Кенэдзі.
Біяграфія Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. Пасля вызвалення Францыі ад нацысцкай акупацыі ён вярнуўся ў Парыж, дзе працаваў асістэнтам і вучыўся ў такіх мадэльераў, як Жак Фат, Рабер Пігэ, Люсьен Лелонг, Эльза Скіяпарэлі.
2 лютага 1952 г., ва ўзросце 25 гадоў, Юбер адкрыў уласны дом моды Givenchy. На той момант ён быў самым маладым з творцаў высокай моды.
Першая ж яго калекцыя мела поспех. Яго прэс-агентам і «тварам кампаніі» стала манекеншчыца Беціна Грацыяні. Для яе ён стварыў блузку «Беціна» — сціплую баваўняную белую блузку з чорна-белымі валанамі на рукавах.
У 1953 годзе Жываншы знаёміцца са сваім кумірам, іспанскім мадэльерам Крыстабалем Баленсіяга. Жываншы падтрымаў Баленсіягу, калі той у 1957 годзе вырашыў не дапускаць прэсу на свае паказы. Каб журналісты не маглі ўплываць на меркаванне пакупнікоў, ім дазвалялася ўпершыню ўбачыць новую калекцыю толькі праз восем тыдняў.
У 1995 годзе Жываншы аб’явіў пра сыход з моднай індустрыі. У студзені 2007 года пошта Францыі выпусціла дзве маркі, прысвечаныя Дню святога Валянціна, аўтарам дызайну якіх быў Юбер дэ Жываншы. У студзені 2016 года быў адным з першых, хто выступіў у абарону Музея тканіны, які ўрад планаваў закрыць з-за недахопу фінансавання. У 2017 годзе звяртаўся да прэзідэнта Аланда з гэтай нагоды. Крыніцы
Катэгорыя:Мадэльеры Францыі