Меланаспо́ра (Melanospora) — род сумчатых грыбоў (аскаміцэтаў) сямейства ().
Апісанне Пладовыя целы (перытэцыі) паверхневыя, часцей за ўсё адзіночныя, шарападобныя, яйцападобныя ці шырокаэліптычныя, часам з выцягнутым вусцейкам, пакрытым шчацінкамі. Абалонка пладовага цела тонкая, мяккая, даволі празрыстая, жаўтаватага, чырванаватага ці бурага колеру (да моманту выспявання спораў часам чорная). Сумкі звычайна на доўгай ножцы, булавападобнай формы ці цыліндрычныя, з 8 спорамі. Сумкаспоры эліпсападобнай формы, аднаклетачныя, бурага або чорнага колеру з сеткавым малюнкам.
Распаўсюджанне Род налічвае каля 40 відаў, распаўсюджаных пераважна ў Еўразіі, у тым ліку ва Украіне, у Малдове і Башкартастане. На тэрыторыі Беларусі вядомы 2 віды: — на экскрэментах жывёл і — на саломе і зерні хлебных злакаў.
Асаблівасці біялогіі Грыбы роду меланаспора пераважна сапратрофы. Развіваюцца на жывёльных і раслінных субстратах. Некаторыя віды паразітуюць на грыбах і насякомых.
Крыніцы
Літаратура
Семейство Меланоспоровые (Melanosporaceae) // Жизнь растений : в 6 т. / гл. ред. Ал. А. Фёдоров. — М. : Просвещение, 1976. — Т. 2 : Грибы / под ред. М. В. Горленко. — С. 146, 439. — 479 с. — 300 000 экз. Тобиас, А. В. О грибах рода Melanospora в России / Новости систематики низших растений. 1995, том 30, с. 36—40.
Спасылкі Melanospora // Sordariomycetes.org. Published by the Mushroom Research Foundation
Катэгорыя:Роды грыбоў Катэгорыя:Аскаміцэты