Марыя Сяргееўна Каранеўская () — савецкая калгасніца. Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія Марыя Каранеўская нарадзілася 4 снежня 1926 года ў вёсцы Прыяміна Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі Беларускай ССР (зараз Крупскага раёна Мінская вобласць Беларусь).
Пасля Вялікай Айчыннай вайны перабралася ў Гродзенскую вобласць.
Кіравала клубам у Харосіцы Навагрудскага раёна.
З 1955 года кіравала ільнаводчым звяном у калгасе імя Сталіна (з 1961 года «Світанак») Любчэнскага (з 1956 года — Навагрудскага) раёна Баранавіцкай (з 1954 года — Гродзенскай) вобласці. Пастаянна павышала кваліфікацыю, укараняла хімічную праполку і прымяненне мінеральных угнаенняў.
Паступова звяно Каранеўскай дасягнула ўраджайнасці да 11 цэнтнераў ільновалакна і 10 цэнтнераў насення лёну з гектара. У 1965 годзе звяно сабрала 12,4 цэнтнера льновалакна і 10,4 цэнтнера насення з гектара. Гэты вынік быў лепшым у Гродзенскай вобласці і заставаўся непераўзыдзеным дзесяць гадоў.
30 красавіка 1966 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за поспехі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак лёну, удастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна. Таксама атрымала залаты медаль «Серп і молат».
У 1966 годзе з-за цяжкай хваробы перайшла з льнаводства ў жывёлагадоўлю.
Жыла ў Харосіцы.
Памерла 1 снежня 2000 года.
Крыніцы
Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы