Леванід Кароль, часам Лявон Кароль, поўнае імя Леанід Сямёнавіч Кароль (1922—1998) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст.
Біяграфія
Нарадзіўся на Валожыншчыне ў сям’і настаўнікаў Сямёна і Зінаіды Каралёў, з 1931 года жыў у Вільні. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі.
Выключаны з чацвёртага курса інстытута як брат «ворага народу» Усевалада Караля. Давучваўся на завочным аддзяленні, адначасова працаваў на заводзе. У 1958 годзе атрымаў вышэйшую адукацыю ў галіне хіміі.
Пасля дыплома да пенсіі працаваў у ў Вільні, дзе распрацоўвалі капіравальныя апараты, у тым ліку капіравальную машыну «ERA». Аўтар 17 патэнтаў на вынаходніцтвы.
З 1980-х гадоў актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці беларускай грамады ў Літве. На Устаноўчым з’едзе Таварыства беларускай культуры ў Літве (ТБК) 4 лютага 1989 года абраны сябрам Рады ТБК. Разам з Хведарам Нюнькам, Лявонам Луцкевічам і Аляксеем Анішчыкам уваходзіў у рэдакцыйную раду штотыднёвіка «Беларус Віленшчыны».
Памёр у 1998 годзе. Пахаваны на Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках у Вільні.
Крыніцы
Катэгорыя:Беларусы ў Літве