Вераніка Трапачы́нская-Ага́рак (; ) — польская пісьменніца, публіцыст.
Біяграфія Нарадзілася ў Львове. Скончыла двухгадовае прафесійнае вучылішча і дзяржаўныя педагагічныя курсы, у 1930-я гады працавала настаўніцай у Баранавіцкім павеце, займалася грамадскай дзейнасцю. У 1938 годзе пераехала ў Варшаву. У час Другой сусветнай вайны была актывісткай падпольнага Народнага саюза жанчынLudowy Związek Kobiet na linii frontu, аказвала дапамогу яўрэям, працавала ў друку і на радыё. У 1945—1948 гадах была членам Польскай народнай партыі, з 1957 года — Польскай аб’яднанай рабочай партыіTropaczyńska-Ogarkowa Weronika // Encyklopedia PWN (online), Wydawnictwo Naukowe PWN.
Творчасць Аўтар аўтабіяграфічнага рамана «Лясныя Долы» (, 1954), гістарычнага рамана «Салдаты Касцюшкі» (, 1951—1955), «Будзе справядлівасць» (, 1953), «Дом пад крыжам» (, 1957) і іншых твораў.
Пераклады твораў Лясныя долы: Раман / В. Трапачынская-Агарак; Пер. з пол. М. Лужанін — Мн. : Дзярж. выд-ва БССР, 1958. — 419, с. Лесные Долы. Роман / Пер. с польск. З. Маталовой. — Москва : Молодая гвардия, 1959. — 363 с., илл. Лесные Долы : Роман / Пер. с польского З. Шаталовой ; Ил.: С. Шильников. — Москва : Мол. гвардия, 1959. — 365 с. : ил.; 23 см.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Tropaczyńska-Ogarkowa Weronika // Encyklopedia PWN (online), Wydawnictwo Naukowe PWN Ludowy Związek Kobiet na linii frontu
Катэгорыя:Пісьменніцы Польшчы Катэгорыя:Паэтэсы Польшчы Катэгорыя:Публіцысты Польшчы Катэгорыя:Публіцысты XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Паэты XX стагоддзя