Навуказнаўства — комплекс навуковых дысцыплін, якія даследуюць і абагульняюць заканамернасці функцыянавання навукі як сістэмы ведаў і сацыяльнага інстытута, ажыццяўляюць сістэмны аналіз арганізацыйна-эканамічных і сацыяльна-кіраўніцкіх умоў павышэння эфектыўнасці працэсаў навуковай дзейнасці. Узнікла ў 1930-я гг., у самастойную галіну ведаў аформілася ў пачатку 1960-х гг. Уключае розныя галіны ведаў: логіку навукі, сацыялогію навукі, эканоміку і метадалогію навукі, псіхалогію навуковай творчасці, тэорыю арганізацыі навукі, навукова-тэхнічнае прагназаванне і інш. Прадметам іх даследавання з’яўляюцца сацыяльна-палітычныя, эканамічныя, псіхалагічныя, прававыя і інш. аспекты навукова-даследніцкай дзейнасці, структура навуковых устаноў і іх сувязь з размеркаваннем навуковых кадраў, сістэма камунікацый паміж вучонымі і інш. У навуказнаўстве выкарыстоўваюцца ідэі і метады інфарматыкі, сістэмных даследаванняў іншых галін ведаў, навукаметрыя і інш.

Некаторыя з навуказнаўцаў Томас Сэмюэл Кун Генадзь Міхайлавіч Даброў Вячаслаў Сямёнавіч Сцёпін Генадзь Аляксандравіч Несвятайлаў Антон Антонавіч Сланімскі Вячаслаў Канстанцінавіч Шчэрбін

Некаторыя з навуказнаўчых арганізацый Інстытут гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі імя С. І. Вавілава РАН Інстытут даследаванняў навукова-тэхнічнага патэнцыялу і гісторыі навукі імя Г. М. Даброва НАН Украіны Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі

Літаратура

Катэгорыя:Навуказнаўства