Ёган Якоб Бодмер (, , Грэйфензее, каля Цюрыха — , ) — швейцарскі пісьменнік, філолаг, літаратурны крытык.

Біяграфія Нарадзіўся ў Грэйфензее каля горада Цюрыха, у сям’і пастара, вывучаў спачатку багаслоўе, але затым прысвяціў сябе літаратуры і гісторыі.

У 1725 годзе ён атрымаў месца прафесара гісторыі і палітыкі ў цюрыхскай гімназіі, у 1737 годзе зрабіўся сябрам Вялікай рады і прымаў актыўны ўдзел ва ўсіх грамадскіх справах, але пасля смерці жонкі і дзяцей адправіўся ў свой маёнтак.

Перакладчык Гамера і Мільтана, прапагандыст англійскай літаратуры, выдавец твораў мінезінгераў і часткі «Песні пра Нібелунгаў». Змагаўся з панаваўшым у нямецкамоўнай літаратуры класіцызмам. Аказаў уплыў на фармаванне швейцарскага мастака Ёгана Генрыха Фюслі. Крыніцы