Іван Мікалаевіч Антонаў (6 кастрычніка 1913, Царыцын — , в. Быкі, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць, БССР) — камандзір танкавай роты 326-га танкавага батальёна 117-й танкавай брыгады (1-ы танкавы корпус, гвардзейскае войска, 1-ы Прыбалтыйскі фронт), капітан, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Нарадзіўся ў рускай працоўнай сям'і. Атрымаў няскончаную сярэднюю адукацыю, працаваў электраманцёрам. У 1937 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Член ВКП(б) з 1938 года. У 1939 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў.

На фронце з першага дня вайны.

Вызначыўся падчас Гарадоцкай аперацыі. 16 снежня 1943 года танкавая рота 326-га танкавага батальёна 117-й танкавай брыгады пад камандаваннем капітана І. М. Антонава ўдзельнічала ў прарыве абароны праціўніка ў раёне вёскі Мехавое, Дражакі (Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць). Акружаная ў раёне станцыі Бычыха група танкаў, самаходных артылерыйскіх установак і каля батальёна салдат саперніка рабіла спробу прарыву ў напрамку вёскі Быкі. І. М. Антонаў размясціў свае танкі ў засадзе і знішчаў суперніка агнём, не даючы яму магчымасці выйсці з акружэння. А сам уварваўся на ўскраіну вёскі, рухаючыся на вялікай хуткасці па дварах і агародах, агнём і гусеніцамі прыняўся знішчаць агнявыя пункты суперніка. Калі яго танк быў падбіты, І. Антонаў зняў з яго кулямёт і заняў абарону, прыкрываючы экіпаж. Танкі роты І. М. Антонава каля гадзіны стрымлівалі націск ворага. У гэтым баі І. М. Антонаў загінуў.

Дзеянні танкістаў у раёне вёскі Быкі адцягнулі на сябе сілы суперніка, пазбавілі яго магчымасці атакаваць савецкія часткі на станцыі Бычыха, і спрыялі паспяховаму завяршэнню бою па раздзяленні гарадоцкай групоўкі суперніка і акружэнню яе паўночнай часткі.

Пахаваны на вайсковых могілках у цэнтры вёскі Мехавое (Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці). Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 красавіка 1944 года.

Памяць

Помнік у вёсцы БыкіСвод памятников истории и культуры Белоруссии / Редколл.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Минск: БелСЭ им. Петруся Бровки, 1985. — С. 206. Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці (Беларусь). Імем Антонава названая вуліца ў Валгаградзе. Устаноўлена мемарыяльная дошка на доме, дзе жыў Антонаў (Валгаград). 14 снежня 2021 года ўстанове адукацыі Бычыхінская сярэдняя школа прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Івана Мікалаевіча Антонава (аг. Бычыха, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць, Беларусь).

Крыніцы

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза