Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння «Зубр» (РАСП «Зубр») — падраздзяленне па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь цэнтральнага падпарадкавання, створанае пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 15 мая 1991 года № 179Илья Красовский. Дроны, квадроциклы, вездеход-амфибия, аэролодки: как оснащен Республиканский отряд спецназначения МЧС, который завтра отмечает свое 30-летие // СБ. Беларусь сегодня, 16 мая 2021.
Гісторыя Яго стварэнню папярэднічала Спітакскае землетрасенне 1988 года ў Арменіі. У ходзе ліквідацыі наступстваў бедства выявілася недастатковая аснашчанасць і падрыхтаванасць сіл грамадзянскай абароны да рэагавання на падобныя надзвычайныя сітуацыі. Рэакцыяй на гэта стала з’яўленне спецыялізаваных атрадаў па правядзенні першачарговых пажарных і аварыйна-выратавальных работ. У Савецкай Беларусі сфарміраваны Рэспубліканскі спецыялізаваны атрад па правядзенні першачарговых пажарных і аварыйна-выратавальных работ МУС БССР (пасля здабыцця незалежнасці Рэспублікай Беларусь – Рэспубліканскі спецыялізаваны атрад па правядзенні першачарговых пажарных і аварыйна-выратавальных работ МУС Рэспублікі Беларусь). У 2000 годзе рэарганізаваны ў Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння МНС Рэспублікі Беларусь, а з 2003 года – у дзяржаўную пажарную аварыйна-выратавальную ўстанову «Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння» МНС Рэспублікі Беларусь. 16 лютага 2021 года перайменаваны ў РАСП «ЗУБР»Республиканский отряд специального назначения «ЗУБР» // Сайт МЧС РБ, 19 января 2022.
З 1993 года ўваходзіць у Корпус сіл СНД, а з 2009 — Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ.
У 2014 годзе члены атрада прымалі ўдзел у выратавальнай аперацыі ў Сербіі пасля цыклона Івэт (Yvette).
8 лютага 2023 група беларускіх ратавальнікаў з 32 чалавек са складу спецыяльнага атрада вылецела ў Турцыю для дапамогі ў пошукава-выратавальных работах пасля землетрасення 6 лютага. Другая група накіравалася на наступны дзень. Усяго накіравана 64 чалавекі, пяць пошукавых сабак, два грузавікі МАЗ і два легкавыя аўтамабілі падвышанай праходнасці. Спецыялісты працавалі ў горадзе Кахраманмараш. Місія доўжылася 12 дзёнВ МЧС Белоруссии рассказали о работе отряда «Зубр» в Турции. Спецыялісты выратавалі з-пад завалаў шэсць чалавек і выявілі целы 45 загінуўшых. Кіраўнік «Зубра» палкоўнік Ігар Зарэмба быў узнагароджаны Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам медалём «За выдатныя заслугі».
Апісаннне Падраздзяленне прызначана для эфектыўнага рэагавання на найбольш складаныя надзвычайныя сітуацыі. Згодна са Статутам адной з яго асноўных функцый з’яўляецца ўдзел у міжнародных выратавальных аперацыях, аказанне дапамогі замежным дзяржавам па ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, у тым ліку ў рамках міжнароднай кансультатыўнай групы па пошуку і выратаванню ААН (ІНСАРАГ). У склад каманды ўваходзяць хімікі, выбухатэхнікі, альпіністы, вадалазы, кінолагі. Спецыялісты атэставаны па стандартах ААН для правядзення аварыйна-выратавальных работ за мяжой (статус атрыманы ў 2013 годзе, а ў жніўні 2018-га паспяхова пацверджаныСпециальный отряд «ЗУБР» МЧС Беларуси вылетает в Турцию — видео // Sputnik Belarus, 8 фераля 2023). У склад РАСП уваходзяць наступныя цэнтрыНовое здание дежурной смены отряда «ЗУБР» открыли в Минске // Белта, 18 мая 2023: вадалазна-выратавальнай службы, пошукава-выратавальных работ і пажаратушэння, хімічнай і радыяцыйнай абароны, выбухатэхнічнай службы, кіналагічнай службы, крызіснай псіхалагічнай дапамогі, медыцынскага забеспячэння, арганізацыі спартыўна-масавай работы аператыўнага кіравання, пінскі (у складзе знаходзіцца аддзел пантонна-маставой службы); а таксама: сектар міжнароднага супрацоўніцтва, пошукава-выратавальны атрад. Будынак дзяжурнай службы спецатрада «Зубр» размешчаны ў Мінску на вуліцы Карвата. Тут маецца аператыўная зала, навучальныя класы, пакоі аператыўных дзяжурных, псіхалагічнай разгрузкі, гардэробныя памяшканні і іншае.
Падраздзяленне мае ў наяўнасці каля 40 адзінак тэхнікі (яшчэ больш за 100 у рэзерве), уключаючы ўсюдыход «Шэрп», рабатызаваны комплекс Brokk 40, матацыклы аператыўнага рэагавання Yamaha XT660R, аўтаномны квадрацыклы, аўтамабіль медыцынскай службы, аварыйна-выратавальны аўтамабіль і іншаеВалерия Попкова. На чем спасают спасатели: уникальный автопарк белорусского «ЗУБРа» // ABW.BY, 8 июня 2024.
Крыніцы
Катэгорыя:Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь