Партызанская група «Знішчальнік» (спецгрупа НКДБ) — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Асіповіцкага, Бабруйскага, Клічаўскага, Жлобінскага, Рагачоўскага, Барысаўскага, Дзяржынскага, Мінскага, Пухавіцкага, Маладзечанскага, Лідскага, Навагрудскага раёнаў.

Гісторыя 4 жніўня 1943 года група ў складзе 23 чалавек была перапраўлена ў нямецкі тыл. Камандзірамі групы былі Н. В. Карнілаў (загінуў), А. Н. Чычэнка. Байцы пусцілі пад адхон 45 эшалонаў, у тым ліку бронецягнік, знішчылі і папсавалі 237 вагонаў і платформ, 7 аўтамашын, падарвалі мост цераз раку Уса, разбурылі 1 км чыгункі, больш за 3 км тэлефонна-тэлеграфных ліній. 7 ліпеня група (55 чалавек) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе