«Вільгельм Тэль» () — п’еса нямецкага паэта, філосафа і драматурга Фрыдрыха Шылера, драматычны паказ у пяці дзеяннях, напісаны ў 1803—1804 гадах і пастаўлены на сцэне ўпершыню ў сакавіку 1804 года ў нямецкім Веймары. Апошні скончаны твор Шылера. Распавядае пра легендарнага народнага героя Швейцарыі канца XIII — пачатку XIV стагоддзяў Вільгельма Тэля, — спрытнага лучніка, змагара за незалежнасць сваёй краіны ад імперыі Габсбургаў (Аўстрыі і Свяшчэннай Рымскай імперыі). Гістарычным фонам для п’есы было ўзыходжанне Напалеона да ўлады і пачатак у Еўропе напалеонаўскіх войн. Лейтматывы п’есы — свабодалюбства, патрыятычнае натхненне і народная барацьба з чужаземным тыранам.
Французскі пераклад твора лёг у аснову аднайменнай оперы італьянскага кампазітара Джаакіна Расіні (1829).
На беларускую мову пераклалі Алесь Дудар (1934) і Уладзімір Папковіч (1993)Вершы і балады; Драмы: З ням. / Уклад.,прадм.і камент. Л.Баршчэўскага. — Мн.: Маст.літ., 1993. — 653 с — (Скарбы сусвет.літ.)..
Зноскі
Катэгорыя:П’есы Катэгорыя:Творы 1804 года