Вялі́кі ЛесРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 46). (, ) — былыРешение Гомельского областного исполнительного комитета от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов пасёлак у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіў у склад Дзям’янкаўскага сельсавета.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (35 сем’яў) пераселены ў 1990-1992 гадах у чыстыя месцы.

Геаграфія

Размяшчэнне За 20 км на паўночны ўсход ад Добруша і чыгуначнай станцыі ў гэтым горадзе, за 48 км ад Гомеля.

Гідраграфія Паміж населенымі пунктамі Падравучае і Вялікі Лес размешчана возера Равучае, якое адносіцца да басейна ракі Ачоса (правы прыток ракі Іпуць).

Транспартная сістэма Транспартная сувязь па прасёлкавай дарозе, а затым аўтамабільнай дарозе Дзям’янкі—Добруш. Жыхары пасёлка выселеныя, жылых дамоў няма (1992 год). Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, з шыротнай арыентацыяй. Забудова драўлянымі дамамі.

Гісторыя Заснаваны ў канцы XIX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Дзям’янкаўскім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. З 12 лютага 1935 года ў складзе Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 17 жыхароў загінулі на франтах. У 1959 годзе пасёлак знаходзіўся ў складзе калгаса «Молат» з цэнтрам у вёсцы Дзям’янкі.

У 2005 годзе пасёлак Вялікі Лес выключаны з дадзеных па ўліку і рэгістрацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак як фактычна неіснуючы населены пункт.

Насельніцтва

Колькасць 1992 год — жыхары вёскі (35 сем’яў) пераселены.

Дынаміка 1926 год — 17 двароў, 89 жыхароў. 1959 год — 240 жыхароў (паводле перапісу). 1992 год — жыхары вёскі (35 сем’яў) пераселены.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі