Ту-324 (Ту-414) — праект рэгіянальнага блізкамагістральнага пасажырскага самалёта, які ўдзельнічаў у тэндэры Росавіякосмасу ў 2003 годзе і прайграў праекту RRJ (у далейшым SSJ 100) па прычыне лепшых экспартных перспектыў (замежныя камплектуючыя замест расійскіх) і пазабюджэтнага фінансавання праектных работ (2,37 млрд рублёў з 3,83 млрд да 2015 года).

Меркаваныя мадыфікацыі Ту-324 — базавая мадэль. Ту-324А — адміністрацыйны самалёт з салонам бізнес-класа. Ту-414 — падоўжаная мадыфікацыя. Ту-414А — адміністрацыйны самалёт з салонам бізнес-класа.

Зноскі

Катэгорыя:Самалёты Тупалева