Гары Маршал (; , Бронкс, штат Нью-Ёрк, ЗША — , ЗША) — амерыканскі кінарэжысёр, акцёр, кінапрадзюсар і сцэнарыст. Найбольш вядомымі яго рэжысёрскімі працамі з’яўляюцца такія фільмы, як «За бортам», «Красуня», «Нявеста ва ўцёках», «Дзень святога Валянціна», «Дзённікі прынцэсы», «Стары Новы год» і «Нязносныя лэдзі».

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рэжысёра Энтані Уолеса і настаўніцы чачоткі Марджоры Ірэн. Вучыўся ў сярэдняй школе ДэВіта Клінтана і ў Паўночна-заходнім універсітэце, дзе ён вёў спартыўную калонку для The Daily Northwestern і быў сябрам брацтва Альфа-Таў Амега.

Маршал пачаў сваю кар’еру ў якасці аўтара жартаў для такіх комікаў, як Джоі Бішап і Філ Фостэр і сцэнарыста The Tonight Show з Джэкам Паарам.

У пачатку 60-х гадоў Маршал пачаў працаваць са сцэнарыстам Джэры Белсанам. Разам яны пішуць сцэнары для розных тэлешоў, напрыклад, для «Шоу Люсі» і адаптуюць п’есу Ніла Саймана «Дзіўная парачка» для тэлебачання.

У 70-х гадах Гары Маршал пачынае працаваць адзін. З’яўляюцца такія серыялы, як «Шчаслівыя дні», «Лаверна і Шырлі», галоўную ролю ў якім адыграла яго сястра Пені, «Морк і Міндэн».

У 80-х Маршал пасябраваў з Гектарам Элізонда, які з’яўляецца ва ўсіх фільмах рэжысёра, пачынаючы з дэбютнай карціны «Маладосць, бальніца, каханне».

Маршал памёр 19 ліпеня 2016 года на 81-м годзе жыцця ў бальніцы ў горадзе Бербанк (штат Каліфорнія). Пра гэта паведаміла ў аўторак яго агент Мішэль Бега. Паводле яе слоў, прычынай смерці рэжысёра сталі ўскладненні ад запалення лёгкіх. Перад гэтым ён перанёс інсульт.

Зноскі

Катэгорыя:Рэжысёры ЗША