Эгідыюс Александравічус (; нар. 21 лістапада 1956, Цяльшэй) — літоўскі гісторык, хабілітаваны доктар гуманітарных навук, прафесар.

Біяграфія У 1975—1979 і 1983—1986 гадах навучаўся на гістарычным факультэце ў Вільнюскім універсітэце. У 1986 стаў аспірантам Інстытута гісторыі Літвы. Адначасна абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Культурна-арганізацыйны рух у Літве ў 1831—1863 гг.». У 1994 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Культура літоўскага адраджэння».

З 1979 па 1986 працаваў асістэнтам гістарычнага факультэта. Быў супрацоўнікам Інстытута гісторыі Літвы. У 1989 годзе заняў пасаду загадчыка аддзела. У 1991 годзе стажыраваўся ва Універсітэце штата Вісконсін, Мэдысан, затым працаваў запрошаным прафесарам ва Універсітэце Ілінойса і Хельсінкскім універсітэце.

З 1992 года выкладчык гістарычнага факультэта Універсітэта Вітаўта Вялікага, з 1997 прафесар. У 1994—1998 гадах дэкан гуманітарнага факультэта, 1997—2000 гадах прарэктар універсітэта па вышэйшай вучобе, старшыня сената. З 2000 года дырэктар Інстытута эміграцыі Літвы, кіраўнік Цэнтра вывучэння эміграцыі.

Даследуе грамадскае і культурнае жыццё сярэдняй Літвы XIX ст. і пачатковы этап літоўскага нацыянальнага руху, у тым ліку разглядаў іншамоўную культуру, звязаную з палітычнай традыцыяй Вялікага Княства Літоўскага.

З 1993 года прэзідэнт Літоўскага нацыянальнага камітэта гісторыкаў. З 1999 года старшыня праўлення фонду Open Lithuania. Адзін з членаў таварыства інтэрнэт-партала Gži, які змагаецца за больш высокія стандарты журналісцкай этыкі. З 2006 года галоўны рэдактар выдання «Darbai ir dienos».

Узнагароды Камандорскі крыж ордэна Вялікага князя Літоўскага Гедыміна (2009) Кавалерскі крыж польскага ордэна заслуг (2001) Прэмія Сымона Даўканта за кнігу «Перад світаннем. Юныя сябры Сымона Даўкантаса» (1992)

Працы Kultūrinis sąjūdis Lietuvoje 1831–1863 m.: Organizaciniai kultūros ugdymo aspektai, Vilnius: Mokslas, 1989. Blaivybė Lietuvoje XIX amžiuje (Lietuvių atgimimo istorijos studijos, t. 2), Vilnius: Žaltvykslė, 1990. Prieš aušrą: jaunieji Simono Daukanto bičiuliai, Vilnius: Žaltvykslė, 1991. XIX amžiaus profiliai: studijos ir straipsniai, Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 1993. Lietuvos atgimimo kultūra. XIX amžiaus vidurys, Vilnius: baltos lankos, 1994. Carų valdžioje: Lietuva XIX amžiuje, Vilnius: baltos lankos, 1996. (bendraautoris A. Kulakauskas) Žemaitijos istorija/ E. Aleksandravičius ir kt.; sudarytojas A. Nikžentaitis, Vilnius: REGNUM fondas, 1997. Praeitis, istorija ir istorikai, Vilnius: Vaga, 2000. Nuo amžių slenksčio: naujausia Lietuvos XIX amžiaus istoriografija, atspaudas iš „Darbų ir dienų“, t. 28, Kaunas: VDU leidykla, 2001. (bendraautoris A. Kulakauskas) Kas iškirto varnui akį: politikos ir visuomenės kritikos etiudai, Vilnius: Versus aureus, 2004. Giesmininko kelias, Vilnius: Versus aureus, 2003. Išblukęs žodynas, Vilnius: Versus aureus, 2010 Pokalbiai lietuvių pasaulio pakraštyje: BRAZILIJA; sud. E. Aleksandravičius ir kt., Versus aureus, 2013 Karklo diegas. Lietuvių pasaulio istorija, Versus aureus, 2013 Prieš aušrą, Versus aureus, 2015

Крыніцы

Катэгорыя:Выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага Катэгорыя:Гісторыкі Літвы Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта