Максім Віктаравіч Брагінец (нар. 24 жніўня 1987, в. Сарачы, Любанскі раён) — беларускі акцёр.
Біяграфія Нарадзіўся 24 жніўня 1987 года ў вёсцы Сарачы Любанскага раёна Мінскай вобласці.
З 2004 па 2008 год вучыўся на тэатральным факультэце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (кіраўнік У. А. Мішчанчук).
З 2012 года працаваў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
19 кастрычніка стала вядома пра затрыманне найбольш вядомых акцёраў тэатра — Максіма Брагінца, Змітра Давідовіча і Арцёма Курэня. Іх асудзілі да адміністрацыйнага арышту за быццам бы «дробнае хуліганства» па артыкуле 19.1 КаАП і пасля звольнілі з РТБД.
Творчасць
Ролі ў тэатры
Ролі ў РТБД «Бетон» (аўтар і рэжысёр — Яўген Карняг) «Профіт» па матывах «Даходнага месца» А. Астроўскага (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Юсаў «Сірожа» Ю. Чарняўскай (рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў) — Сірожа Бабіч (1980) «Кар’ера доктара Рауса» В. Марціновіча (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Менеджар, Прарэктар «Два чароўныя парасоны» Г. Х. Андэрсена (пастаноўка Святланы Навуменка) — Пацук, Трубачыст «Пелікан» А. Стрындберга (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Зяць «Тры Жызэлі» А. Курэйчыка (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Сяргей «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» Дз. Багаслаўскага (пастаноўка Шаміля Дыйканбаева) — Аляксандр «Сіндром Медэі» Ю. Чарняўскай (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) — Эдзік «Адамавы жарты» (аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр Святлана Навуменка) - Саўка «Наш Караткевіч» В. Куставай і В. Дранько-Майсюка (пастаноўка Васіля Дранько-Майсюка) «Чарнобыльская малітва» С. Аляксіевіч (пастаноўка Б. Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы — В. Сіманьек (Францыя), рэжысёр — заслужаны дзеяч мастацтваў В. Анісенка) - Мясцовы жыхар. «Кругі раю» (аўтар і рэжысёр Святлана Навуменка) — Князь. «Пакуты ад здаровага сэнсу» С. Руббэ (рэжысёр А. Гарцуеў) — Мініч Вася «Любоў людзей» Дз. Багаслаўскага (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Сяргей. «Мабыць?» (рэжысёр А. Марчанка). «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Сымон. «Дажыць да прэм’еры» М. Рудкоўскага (пастаноўка Паўла Харланчука) — Інструктар. «Дзённік паэта (Інтымны дзённік)» С. Кавалёва (пастаноўка Віталя Баркоўскага) — Салтыкоў, Макс. «Адвечная песня» Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) — Селянін. «Фінт-Круазэ» (пастаноўка Святланы Навуменка) — Гена і Мікалай. «Гульня без правілаў і з невядомай мэтай» А. Андрэева (рэжысёр А. Марчанка) - Ён. «Кантракт» (рэжысёр А. Гарцуеў) — Ральф. «Дамавічкі» Я. Конева (пастаноўка С. Кавальчыка) - Стары дамавік. «Вецер шуміць у таполях» Ж. Сіблейраса (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Густаў «Вось я і прыйшла!» Д. Хармса (пастаноўка Аляксандра Бародкі) — Хармс «Забалоцце» Я. Карняга і К. Аверкавай (рэжысёр — Яўген Карняг) «Калека з вострава Інішман» М. Мак-Донаха (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Малыш Бобі «Камень дурасці» К. Сцешыка (пастаноўка Дзмітрыя Зіміна) — Раман «Карней» па матывах твораў У. Караткевіча (пастаноўка Алены Зміцер) - Ханс «Махляры» М. Гогаля (пастаноўка Сяргея Фядотава) — Іхараў, Суцяшальны Сцяпан Іванавіч «Паляванне на сябе» па матывах п’есы А. Вампілава (рэжысёр — Стас Жыркоў) — Зілаў «Пачупкі» Я. Карняга і К. Аверкавай (рэжысёр — Яўген Карняг) «Шлюб з ветрам» К. Аверкавай і Я. Карняга (рэжысёр — Яўген Карняг) «А мне не сорамна!..» (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) — Мядзведзь
Ролі ў Цэнтры візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «Арт-Карпарэйшн» (2015) «Опіум» В. Каралёва (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) — Коля
Ролі ў Новым драматычным тэатры (2008—2011): «Тры пары — адзін лёс» (рэжысёр А. Гарцуеў) — Сяргей. «Бяда ад пяшчотнага сэрца» (рэжысёр Б. Утораў) — Цырульнік. «» (рэжысёр А. Гарцуеў) — Васількоў. «Чарадзейная скрыпка» (рэжысёр С. Кавальчык) — Янка-скрыпач. «Сіндбад-мараход» (рэжысёр А. Грыненка) — Плакальшчык.
Ролі ў Драматычным тэатры Беларускай арміі: «Радавыя» (рэжысёр М. Дударава) — Салянік.
Ролі ў Сучасным мастацкім тэатры: «Сваякі» (рэжысёр У. Ушакоў) — Бусыгін. «Мінск, я люблю цябе» (рэжысёры: С. Кавальчык, С. Кулікоўскі, В. Растрыжэнкаў) — Помнік, міліцыянер Міша, Дзіма. «Канікулы ў Прастаквашына»(рэжысёр Д. Багаслаўскі) — Кот Матроскін.
Ролі ў Беларускім дзяржаўным тэатры моладзі (2011): «Звычайная гісторыя» (рэжысёр М. Абрамаў) — Чыноўнік. «Кар’ера членціна» (рэжысёр М. Абрамаў) — Кур’ер. «Квадратура круга» (рэжысёр Я. Легкін) — Васіль. «Ганя» (рэжысёр К. Аверкава) — Франек. «Чароўнае кальцо» (рэжысёр Я. Іўковіч) — Іван, салдацкі сын.
Узнагароды «Лепшая мужчынская роля другога плана» на V Міжнародным фестывалі Марціна Мак-Донаха (Перм, 2022) за ролю Малыша Бобі ў спектаклі «Калека з вострава Інішман».
Крыніцы
Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі