Эдуард Гушчар (1918 — ?) — жыхар Баранавіч, праведнік свету. Падчас Другой сусветнай вайны выратаваў ад 60 да 150 (магчыма — больш) яўрэяў з Баранавіцкага гета.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1918 годзе. Па нацыянальнасці — паляк. Перад і падчас вайны быў наглядчыкам каталіцкіх могілак. Падчас вайны ратаваў яўрэяў з гета і дапамагаў партызанам (разведка, інфармацыя). Двойчы быў арыштаваны, прайшоў катаванні і канцлагер.
Спачатку Чашча хаваў у сваім доме 1-2 яўрэяў з ліку сваіх знаёмых. Затым падчас адной з нацысцкіх акцый выратаваў жанчыну з дзіцем. Пазней, у 1942—1943 гг., падаваў свой дом уцекачам з гета, хаваў і карміў іх у нябожчыцкай на могілках, дзе працаваў. У якасці правадніка вывеў у лес да партызанаў дзясяткі чалавек. Супрацоўнічаў з іншым праведнікам свету — нямецкім гаўптфельдфебелем Хуга Арманам.
Пасля вайны працаваў шахцёрам, але паводле іншых звестак працаваў у Баранавічах асенізатарам, меў у сувязі з гэтым доступ у гета і загінуў у 1942 годзе ў Калдычэўскім лагеры смерці.
У 1964 годзе ізраільскі Інстытут катастрофы і гераізму «Яд ва-Шэм» прысвоеў яму ганаровае званне праведніка свету.
Крыніцы
Літаратура Бауэр И. Еврейские Барановичи в период Холокоста // Сост. Басин Я. З. Уроки Холокоста: история и современность : Сборник научных работ. — Мн.: Ковчег, 2010. — Вып. 3. — С. 117-140. — ISBN 9789856950059. Нехама Цукерман. Сражение за жизнь евреев Барановичей: собрание мемуаров о Холокосте выживших и борцов Барановичского гетто. — Тель-Авив: Ариэли, 1992. (иврит) Йосеф Фоксман, Уничтожение и сопротивление Барановичей (идиш) (Нью-Йорк: Барановичер Фарбанд ин Америке, 1964).
Катэгорыя:Вязні канцлагераў Трэцяга рэйха Катэгорыя:Постаці Баранавічаў Катэгорыя:Асобы, чыя дата смерці не вызначана Катэгорыя:Праведнікі народаў свету