Да канца 1942 года яўрэі ў Брэсцкім раёне былі амаль цалкам знішчаны. Самыя масавыя забойствы яўрэяў адбыліся ў Брэсце, Дамачаве, Тамашоўцы, Чарнаўчыцах, Лышчыцах і Матыкалах.
Немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета: Брэсцкае (16 снежня 1941 — 18 кастрычніка 1942, былі забітыя да чалавек), Дамачаўскае (1 лістапада 1941 — 20 верасня 1942, былі забітыя каля чалавек), Тамашоўскае (ліпень 1942, забіта больш за 2000 чалавек), Чарнаўчыцкае (лета 1941 — кастрычнік 1942, былі забітыя каля 1000 чалавек), Лышчыцкае (да жніўня/верасня 1942, былі забыітыя каля 700 чалавек).
У Брэсцкім раёне 4 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Курановіч ІгнатИстория спасения. Курянович Игнатий; Галоўчанка Пётр і Соф’яИстория спасения. Макаренко Пелагея, Макаранка Пелагея.
Помнікі ахвярам генацыду яўрэяў устаноўлены ў Брэсце, Дамачаве, Тамашоўцы, Чарнаўчыцах і Лышчыцах.
Крыніцы
Літаратура
Брэсцкі раён Катэгорыя:Гісторыя Брэсцкага раёна