Таццяна Уладзіміраўна Лаўрыновіч (нар. 19 верасня 1982, в. Косіна, Лагойскі раён) — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Біяграфія Нарадзілася 19 верасня 1982 года ў в. Косіна Лагойскага раёна Мінскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Геаграфія (навукова-педагагічная дзейнасць)».

Працавала педагогам-арганізатарам, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Косінскай сярэдняй школы Лагойскага раёна; кіраўніком спраў, старшынёй Лагойскага сельскага выканаўчага камітэта.

У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Лагойскай акругі № 75. Член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

Крыніцы

Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання