Юрый Браніслававіч Марэцкі (нар. 13 мая 1972, г. Стоўбцы, Мінская вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія Нарадзіўся 13 мая 1972 года ў г. Стоўбцы Мінскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Пушкінскае вышэйшае ваеннае інжынерна-будаўнічае вучылішча; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».
Праходзіў службу на розных пасадах у 30-й асобнай чыгуначнай брыгадзе; начальнікам аддзялення прызыву на ваенную службу ў Смалявіцкім РВК; ваенным камісарам Лагойскага РВК; ваенным камісарам Смалявіцкага раёна і г. Жодзіна.
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Жодзінскай акругі № 64. Член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве.
Узнагароды Узнагароджаны медалём Федэральнай службы чыгуначных войск Расійскай Федэрацыі «За доблесць» І ступені, медалём «За бездакорную службу» ІІІ, ІІ ступені, 13 юбілейнымі медалямі.
Сям’я Жанаты, мае дваіх дзяцей.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Ваенныя камісары Беларусі