«Сапрана», або «Клан Сапрана» () — амерыканскі крымінальны драматычны тэлесерыял, створаны Дэвідам Чэйзам.

Серыял трансліраваўся на канале HBO з 10 студзеня 1999 года па 10 чэрвеня 2007 года і ўключаў у сябе шэсць сезонаў і 86 эпізодаў.

Шырока прызнаны адным з найвялікшых і найбольш уплывовых тэлесерыялаў усіх часоў. Серыял заваяваў мноства ўзнагарод, уключаючы прэмію Пібадзі за першыя два сезоны, 21 прэмію «Эмі» і пяць прэмій «Залаты глобус». Ён быў прадметам крытычнага аналізу, спрэчак і пародый; ён таксама спарадзіў кнігі, відэагульню, альбомы саўндтрэкаў, падкасты і тавары. Некалькі членаў акцёрскага складу і здымачнай групы шоу былі ў значнай ступені невядомыя публіцы, калі серыял пачаўся, але з таго часу дабіліся поспеху ў кар’еры. У 2013 годзе Гільдыя сцэнарыстаў Амерыкі назвала «Сапрана» найлепшым серыялам усіх часоў. У 2016 і 2022 гадах серыял заняў першае месца ў спісе часопіса Rolling Stone «100 найвялікшых тэлешоў усіх часоў».

Сюжэт Мафіёзны бос Паўночнага Джэрсі Тоні Сапрана эфектыўна вырашае праблемы «сям’і». Але з уласнай раднёй сітуацыя больш складаная: дзеці ад рук адбіліся, шлюб пад пагрозай, у адносінах з пажылой маці суцэльнае непаразуменне. Пасля серыі панічных атак ён вырашае таемна наведваць псіхатэрапеўта.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы 1999 года Катэгорыя:Крымінальныя тэлесерыялы ЗША