Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Рэспубліцы Малдова ў два туры: 20 кастрычніка 2024 года першы тур (адначасова з рэферэндумам аб уступленні краіны ў Еўрапейскі саюз) і 3 лістапада 2024 года другі тур.
Па выніках першага тура выбараў, ніводны кандыдат не змог атрымаць больш за палову галасоў выбаршчыкаў, таму быў прызначаны другі тур, у якім прынялі ўдзел лідары першага тура Мая Санду і Аляксандр Стаяногла.
Выбарчая сістэма Дата 17 красавіка 2024 года старшыня парламента Рэспублікі Малдова Ігар Гросу аб’явіў аб правядзенні прэзідэнцкіх выбараў адначасова з рэферэндумам аб уступленні ў Еўрапейскі саюз (ЕС) 20 кастрычніка. Рашэнне было ўхвалена парламентам Рэспублікі Малдова 16 мая.
Патрабаванні да кандыдатаў Канстытуцыя Рэспублікі Малдова (п. 2 арт. 78) вызначае чатыры ўмовы, якім павінен адпавядаць кандыдат у прэзідэнты: мець грамадзянства Рэспублікі Малдова, быць не маладзейшым за 40 гадоў, пражываць у Малдове не менш за 10 гадоў і валодаць дзяржаўнай мовай. Артыкул 80 Канстытуцыі ўстанаўлівае тэрмін паўнамоцтваў: адна асоба не можа займаць пасаду больш за два тэрміны запарRepublic of Moldova Constitution of 1994 with Amendments through 2016.
Працэдура Кандыдаты могуць быць вылучаныя палітычнай партыяй, выбарчым альянсам ці балатавацца як незалежныя кандыдаты. Яны павінны сабраць не менш за 15 000 подпісаў выбаршчыкаў у сваю падтрымку як мінімум у палове адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак другога ўзроўню Малдовы, у кожным з якіх не менш за 600 подпісаў.
Вынікі выбараў можна лічыць сапраўднымі толькі ў тым выпадку, калі яўка будзе роўная або перавышаць 33 %.
Прэзідэнтам абіраецца кандыдат, які набраў абсалютную большасць галасоў. Калі ніводзін з кандыдатаў не набірае большасці галасоў, другі тур паміж двума кандыдатамі, якія набралі ў першым туры найбольшую колькасць галасоў, праводзіцца праз два тыдні пасля першага тура. Кандыдат, які набраў найбольшую колькасць галасоў у другім туры, становіцца прэзідэнтамStatutul și atribuțiile președintelui Republicii Moldova.
Кандыдаты У перыяд з 21 па 31 жніўня ЦВК Рэспублікі Малдова атрымала 23 заяўкі аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп у падтрымку 19 кандыдатаў, з якіх 13 заявак былі задаволены. Двум з гэтых ініцыятыўных груп не ўдалося зарэгістраваць свайго кандыдата на выбарах.
Выбары Першы тур Пасля апрацоўкі ЦВК 100 % пратаколаў дзейны прэзідэнт Рэспублікі Малдова Мая Санду набрала 42,49 %, былы генпракурор Аляксандр Стаяногла сабраў 25,95 %Полные результаты первого тура на сайте ЦИК Молдовы .
ЦВК рэспублікі прызначыў на 3 лістапада 2024 года другі тур выбараў, у якім удзельнічаюць Мая Санду і Аляксандр Стаяногла.
Другі тур Паводле даных ЦВК, пасля апрацоўкі 100 % пратаколаў Мая Санду набірае 55,35 % галасоў, Аляксандр Стаяногла атрымлівае 44,65 %. Яўка на выбарах склала крыху больш за 54 %.
Вынікі КандыдатСуб’ект вылучэнняПершы турДругі турГаласоў%Галасоў% Мая СандуДзеянне і салідарнасць 656 852 42,49 930 238 55,35 Аляксандр СтаяноглаПартыя сацыялістаў 401 215 25,95 750 370 44,65 Рэната ВусатыНаша партыя 213 169 13,79 Ірына УлахНезалежны кандыдат 83 193 5,38 Вікторыя ФуртунэНезалежны кандыдат 68 778 4,45 Васіле ТарлеўБудучыня Малдовы 49 316 3,19 Іон КікуПартыя развіцця і аб’яднання 31 797 2,06 Актавіян ЦыкуБлок «Разам» 14 326 0,93 Андрэй НэстасэНезалежны кандыдат 9946 0,64 Наталля МарарНезалежны кандыдат 9444 0,61 Тудар УльянаўскіНезалежны кандыдат 7995 0,52Сапраўдных бюлетэняў1 546 03198,821 680 60898,86Несапраўдных бюлетэняў18 4641,1819 337 1,14Агулам бюлетэняў1 564 495100,001 699 945100,00Агулам выбаршчыкаў3 023 50651,743 128 34954,34Крыніцы: першы тур , другі тур
Крыніцы
Катэгорыя:Выбары ў Малдове Катэгорыя:Выбары 2024 года Катэгорыя:Кастрычнік 2024 года Катэгорыя:Снежань 2024 года Катэгорыя:2024 год у Малдове