Джон Майкл Крайтан (; , , ЗША — , , ЗША) — амерыканскі пісьменнік-фантаст, сцэнарыст і кінарэжысёр, прадзюсар, шырока вядомы дзякуючы сваім творам у жанрах навуковай фантастыкі, медыцынскай фантастыкі і трылера. Яго кнігі прададзены па ўсім свеце тыражом больш за 150 млн экзэмпляраў, многія былі экранізаваны. У 1994 годзе быў адзіным чалавекам, чые творы былі адначасова нумарам адзін на тэлебачанні («Хуткая дапамога»), у кінамастацтве («Парк Юрскага перыяду») і ў кнігавыдавецкай галіне («Адкрыццё»).

Яго літаратурныя творы звычайна з’яўляюцца спалучэннем жанраў баевіка і тэхнатрылера, апісваючы катастрофы — вынік чалавечых памылак пры абыходжанні з найноўшымі тэхналогіямі, асабліва з біятэхналогіямі. Дзеянне шматлікіх кніг адбываецца ў медыцынскім ці навуковым свеце, адлюстроўваючы мінулае самога аўтара.

Сярод іншага, з’яўляецца аўтарам наступных кніг: «Штам „Андрамеда“», «Конга», «Сфера», «Узыходзячае сонца», «Згублены свет», «Крылы», «Страла часу», «Рой», «Next» (апошняя апублікаваная перад смерцю кніга), «Пірацкія шыроты».

Зноскі