Вячаслаў Разумовіч (псеўднім Хмара; каля 1886 — пасля 1937) — беларускі вайсковы і грамадска-палітычны дзеяч.
Біяграфія Нейкі Разумовіч падчас усталявання савецкай улады ў Гродне ў жніўні 1920 года быў памочнікам гродзенскага ваенкама. На «працэсе 45-ці» ў Беластоку ў маі 1923 года сцвярджалася, што Вячаслаў Разумовіч быў пры бальшавіках у Гродне камендантам горада. Пасля прыходу польскіх войск уцёк з Гродна ў Літву. Атрымаў у верасні 1920 года паўнамоцтвы на арганізацыю ў Віленскай і Гродзенскай губернях партызанскіх атрадаў для барацьбы з палякамі. У канцы 1920 года — ад’ютант Беларускага асобнага батальёна. Пасля супрацоўнічаў з польскай дэфензівай.
З верасня 1924 года — у Празе. Спрабаваў шантажыраваць літоўскі ўрад сувяззю з антыпольскім партызанскім рухам. У 1930—1937 гадах выдаў на чэшскай мове дакументальна-біяграфічную трылогію «Грымасы сусветнай вайны: Успаміны атамана партызанаў» («Grimassy světové války: Vzpominki atamana partizánů»).
Дата смерці невядомая.
Спасылкі Макс Шчур. Вялікі няўдачнік: Вячаслаў Хмара-Разумовіч 2008 https://bydc.info/news/1022-gde-pokhoronen-ataman-khmara-vecheslav-razumovich
Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Мемуарысты Беларусі