Юрый Анатолевіч Панфілаў (нар. 6 ліпеня 1966) — беларускі чыгуначнік, службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія Нарадзіўся 6 ліпеня 1966 годаБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў ПТВ № 35 чыгуначнага транспарту. Служыў у шэрагах Савецкай Арміі. У 1991 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Вагонабудаванне і вагонная гаспадарка»; у 2003 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».
Служыў у радах Савецкай арміі.
Працоўную дзейнасць пачаў у Віцебскім вагонным дэпо Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, дзе прайшоў шлях ад брыгадзіра да першага намесніка начальніка дэпо.
З 2006 года працаваў намеснікам кіраўніка адміністрацыі, з 2011 года кіраўніком адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска, са снежня 2020 года кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Віцебскай-Кастрычніцкай акругі № 20. Старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці, член Савета Палаты прадстаўнікоў.
Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога, гарадскога выканаўчых камітэтаў, Віцебскага абласнога, гарадскога Саветаў дэпутатаў.
Сям’я Жанаты, мае дачку.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Кіраўнікі адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска Катэгорыя:Кіраўнікі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска