Тэарэма Паскаля — адна з асноўных тэарэм праектыўнай геаметрыі, паводле якой ва ўсякім шасцівугольніку, які ўпісаны ў канічнае сячэнне (эліпс, гіпербалу, парабалу), пункты перасячэння трох пар процілеглых старон (ці іх прадаўжэнняў) ляжаць на адной прамой, якая называецца прамой Паскаля.

Сфармулявана Блезам Паскалем (1639) і разам з тэарэмай Брыяншона ўстанаўлівае важныя праектыўныя ўласцівасці канічных сячэнняў.

Літаратура

Катэгорыя:Праектыўная геаметрыя Катэгорыя:1639 год у навуцы