За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Віцебскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахГазета «Жыццё Прыдзвіння », 7, 14 июня 1997 года.

Яўрэяў у раёне забівалі ў Віцебску, Суражы, Янавічах, Зайцава, Малажыне і ў іншых месцах.

Было створана 3 гета: Віцебскае (25 ліпеня 1941 — снежань 1941, закатаваныя і забітыя каля чалавек), Суражскае (ліпень — 2 жніўня 1941, забітыя каля 1000 чалавек), Янавічскае (25 жніўня — 10 верасня 1941, забітыя каля 1600 чалавек).

У Віцебскім раёне 2 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Барадзіна (Ламаносенка) Тамара — за выратаванне Брускінай Розы ў Віцебску; Папяляева Паліна — за выратаванне Зарэцкага Юрыя ў Віцебску.

Назар Калістратавіч Кузьмін і яго жонка Ганна Мінаўна выратавалі Леву Варабейчыка ў вёсцы Машкінагазета «Народнае слова», № 54 (2379) от 15 мая 2007 года, Витебск.

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Віцебску (3 помнікі), Янавічах (4 помнікі) і Суражы.

Крыніцы

Літаратура

Віцебскі раён Катэгорыя:Гісторыя Віцебскага раёна