Тымаці Ле́анард Спол (; нар. , ) — брытанскі акцёр кіно і тэлебачання. Вядомы, перш за ўсё, сваімі ролямі ў фільмах: «Прамова караля», «Суіні Тод, дэман-цырульнік з Фліт-стрыт», The Damned United («Пракляты „Юнайтэд“»), The Sheltering Sky («Пад покрывам нябёсаў»), «Апошні кат», Secrets & Lies («Таямніцы і хлусня») і серыі фільмаў «Гары Потэр».

Біяграфія Навучаўся ў Нацыянальным моладзевым тэатры і ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва, дзе яму быў прысуджаны залаты медаль Бэнкрафта — найлепшаму акцёру, які падае надзеі. Родны брат Тымаці, Мэцью, — дырэктар кампаніі «Morpheme», займаецца распрацоўкай камп’ютарных гульняў.

Тымаці Спол дэбютаваў у кіно ў фільмах The Life Story of Baal («Гісторыя Баала») і Quadrophenia («Квадрафенія»). Пасля гэтага ён з’яўляўся ў такіх фільмах, як The Bride («Нявеста»), Dutch Girls («Галандскія дзяўчаты»), Gothic («Готыка»), Dream Demon («Дэман сноў»), Crusoe («Круза»), White Hunter Black Heart («Белы паляўнічы, чорнае сэрца»), The Sheltering Sky («Пад покрывам нябёсаў»), Secrets & Lies («Таямніцы і хлусня»), Hamlet («Гамлет»), Still Crazy («Крэзанутыя»), The Wisdom of Crocodiles («Мудрасць кракадзілаў») і Vatel («Ватэль»), а таксама ў серыяле Auf Wiedersehen, Pet («Аўф відэрзеен, хатнія»), дзе ён гуляў Бары Тэйлара з 1983 па 2004 год.

Пасля 2000-х гадоў Спол здымаўся ў больш яркіх ролях. Сапраўдную вядомасць яму прынесла роля Пітэра Петыгру ў серыі фільмаў «Гары Потэр». Падзеяй стала галоўная роля Альберта Пірпайнта ў фільме «Апошні кат» (2005). Ён таксама сыграў камедыйнага персанажа Натаніэля ў фільме Enchanted («Зачараваная»), з’явіўся ў асноўных ролях у фільмах «Суіні Тод, дэман-цырульнік з Фліт-стрыт», Appaloosa («Апалуза»), The Damned United («Пракляты „Юнайтэд“») і агучыў Баярда ў «Алісе ў Цудазем’і».

Атрымаў ад каралевы Лізаветы II званне афіцэра Ордэна Брытанскай імперыі (OBE) 31 снежня 1999 года.

За свае працы ў кіно і на тэлебачанні Спол неаднаразова намінаваўся на прэмію BAFTA. 24 мая 2014 года за выкананне загалоўнай ролі ў фільме Майка Лі Mr. Turner («Містэр Цёрнер») быў удастоены мноства ўзнагарод, у тым ліку прыза як найлепшы акцёр на 67-м Канскім кінафестывалі і Еўрапейскай кінапрэміі.

Зноскі