«Горад Бога» () — крымінальны фільм 2002 года бразільскіх рэжысёраў Фэрнанду Мэйрэліcа і Каці Лунд паводле аднайменнага рамана Паўла Лінса.
«Горад Бога» атрымаў шырокае прызнанне крытыкаў і чатыры намінацыі на 76-й цырымоніі ўручэння прэміі Оскар: найлепшая аператарская работа, найлепшы рэжысёр, найлепшы мантаж і найлепшы адаптаваны сцэнарый.
Станам на лістапад 2024 года фільм займаў 25 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb.
Сюжэт Горад Бога — самая небяспечная фавэла Рыа-дэ-Жанэйра, і менавіта тут растуць трое дзяцей: Ракета, Малыш Фішка і Бенні. Спачатку яны толькі назіраюць, як іншыя падлеткі рабуюць матэлі і дробныя крамы, але кругаварот гвалту зацягвае і іх. Фішка — зараз Малыш Зе, галоўны наркагандляр і граза ўсяго раёна. Бенні — яго найлепшы сябар і правая рука, але яго гняце крымінальны лад жыцця. І толькі Ракеце атрымоўваецца заставацца ў баку. Ён марыць стаць фатографам і становіцца сведкам і збіральнікам хронікі гангстарскіх разборак, якія ўтапілі Горад Бога ў крыві.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на партугальскай мове Катэгорыя:Фільмы Бразіліі 2002 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2002 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Бразіліі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Дэтэктыўныя фільмы Францыі Катэгорыя:Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці