«Дэкстар» () — амерыканскі крымінальны драматычны серыял, які паказваўся на Showtime з 1 кастрычніка 2006 года па 22 верасня 2013 года.

Серыял атрымаў у асноўным станоўчыя водгукі, а таксама мноства ўзнагарод, уключаючы два «Залатыя глобусы», атрыманыя Майклам Сі Холам і Джонам Літгау за ролі Дэкстара Моргана і Артура Мітчэла адпаведна. Фінал чацвёртага сезона выйшаў у эфір 13 снежня 2009 года для рэкорднай аўдыторыі ў 2,6 мільёна гледачоў, што зрабіла яго самым прагляданым эпізодам арыгінальнага серыяла на Showtime на той момант.

Сюжэт Серыял створаны па матывах аднайменнай серыі раманаў амерыканскага пісьменніка Джэфа Ліндсі, пачынаючы з першай кнігі «Дрэмлючы дэман Дэкстара» ()

Судовы эксперт па крыві ў паліцыі Маямі Дэкстар адначасова серыйны забойца, але трымаецца строгага кодэкса, забівае толькі тых, хто, на яго думку, заслугоўвае пакарання. Ён палюе на злачынцаў, якім удаецца пазбегнуць правасуддзя. Яго навыкі працы са слядамі крыві і глыбокія веды крыміналістыкі аказваюцца вельмі карыснымі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы 2006 года Катэгорыя:Драматычныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Крымінальныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы пра серыйных забойцаў