Шэлтан Джэксан «Спайк» Лі (; нар. , Атланта, Джорджыя, ЗША) — амерыканскі кінарэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст і акцёр. Вядомы фільмамі «Рабі як трэба!» (1989), «Малькальм Ікс» (1992), «25-я гадзіна» (2002), «Не злоўлены — не злодзей» (2006) і «Чорны кланавец» (2018). За сваю кар’еру ён быў удастоены шэрагу ўзнагарод, уключаючы прэмій «Оскар» і BAFTA за найлепшы адаптаваны сцэнарый, дзвюх прэмій «Эмі», дзвюх прэмій «Пібадзі» і Гран-пры Канскага кінафестывалю. Ён таксама быў удастоены ганаровых прэмій «Оскар», «Сезар» і BAFTA.

Узначальвае ўласную прадзюсарскую кампанію 40 Acres and a Mule Filmworks. У фільмах Лі закранаюцца такія тэмы, як расавыя адносіны, каларызм, беднасць і іншыя палітычныя праблемы.

Зноскі

Катэгорыя:Кінарэжысёры ЗША