Беларуская энцыклапедыя — беларускі энцыклапедычны сайт, які распрацоўваецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Тэксты ў прадстаўлены на беларускай і рускай мовах, плануецца пераклад на англійскую мову. Праект фінансуецца дзяржавай.
Па сутнасці з’яўляецца шматтомнай рэгіянальнай нацыянальнай краіназнаўчай энцыклапедыяй. Уводным томам да гэтага шматтомнага выдання з’яўляецца тэматычная энцыклапедыя «Беларусь». У электронным фармаце энцыклапедыя дзеліцца на блокі (раздзелы) па тэмах. На першым этапе работа вядзецца па тэмах «Беларусь у Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах» і «Прырода», далей плануецца працягнуць работу над іншымі тэматычнымі раздзеламі (пакуль выдзелена 10).
Гісторыя У другой палове XX — пачатку XXI ст. выйшлі 2 выданні ўніверсальнай энцыклапедыі: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя ў 12‑ці тамах і Беларуская энцыклапедыя ў 18‑ці тамах. А таксама шматтомныя і аднатомныя тэматычныя і рэгіянальныя энцыклапедыі на папяровых носьбітах. Электронныя версіі не ствараліся.
У 2021 г. для стварэння і работы энцыклапедычнага сайта пад назвай «Беларуская энцыклапедыя» ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі арганізаваны Цэнтр энцыклапедычных выданняў (ЦЭВ).
Асаблівасці Артыкулы на сайце маюць даведачны інструмент, так званую Базу тлумачэнняў, якая дае тлумачэнне спецыяльных і вузкіх паняццяў і слоў непасрэдна ў тэкстах. У Базе тлумачэнняў таксама магчымы пошук па найменнях паняццяў.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Універсальныя энцыклапедыі Катэгорыя:Беларускія энцыклапедыі Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Катэгорыя:2021 год у Беларусі Катэгорыя:Інтэрнэт-энцыклапедыі