Эдуард Мікалаевіч Севярын (нар. 28 лістапада 1976, в. Пінкавічы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітолаг, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія Нарадзіўся 28 лістапада 1976 года ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Пінскае педагагічнае вучылішча імя А. С. Пушкіна; філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура, гісторыя»; аспірантуру пры кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; кандыдат палітычных навук (2016).
Працаваў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна на розных пасадах, у тым ліку выконваў абавязкі адказнага рэдактара часопіса «Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 1. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія», зборніка навуковых прац «Вучоныя запіскі»; з’яўляўся загадчыкам кафедры гуманітарных навук Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта; узначальваў аддзяленне па Брэсцкай вобласці ўпраўлення рэгіянальнай палітыкі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.
Лектар, член праўлення Брэсцкай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Веды». Аўтар звыш 60 навуковых публікацый.
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Лунінецкай акругі № 13. Член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.
Узнагароды Узнагароджаны падзячнымі пісьмамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншых дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый.
Сям’я Жанаты, выхоўвае сына.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Палітолагі Беларусі