Рынчын-дацан () — будыйскі храм (дацан) у Савецкім раёне Новасібірска, адкрыты ў 2015 годзе.
Гісторыя У 2012 годзе, дзякуючы ахвяраванням буратаў і іншых прыхільнікаў, у мікрараёне Ніжняя Яльцоўка пачалося будаўніцтва дацана. 6 чэрвеня 2015 года на ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі восем лам з Новасібірска, Хакасіі, Бураціі, Тувы і Горнага Алтая, яны абышлі храм няцотную колькасць разоў па ходу сонца, пасля чаго раздалі асвячоны рыс прыхаджанам.
Агульныя звесткі Будынак будыйскага храма ўяўляе сабою васьмісценны Сахюусан-дуган. Некаторыя алтарныя прадметы для храма прывезены з Непала. Плошча храма - 151,5 м², плошча зямельнага ўчастка — 9,4 тыс. м²«Буддисты добились права собственности на храм в Новосибирске». Коммерсантъ. 29 ліпеня 2019..
Побач з будыйскім храмам знаходзяцца 2 бурацкія юрты, у якіх наведвальнікаў знаёмяць з побытам і культурай качавых народаў, запрашаюць на прыём у адмыслоўца па тыбецкай медыцыне, а таксама частуюць бурацкай нацыянальнай стравай — буузамі.
Адрас : 630060, Новосибирск, Нижняя Ельцовка, улица Зеленая Горка, 1/1а (прыпынак «Институт Гидроцветмет»)Будыйскі дацан. Турыстычны партал Новасібірскай вобласці..
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
Будыйскі дацан. Турыстычны партал Новасібірскай вобласці. У Новасібірску адкрылі першы будыйскі храм. НГС.НОВОСТИ. У Новасібірску адкрываецца першы будыйскі храм. ВЕСТИ.RU.
Катэгорыя:Манастыры паводле алфавіта Катэгорыя:Культавыя збудаванні Новасібірска Катэгорыя:Савецкі раён (Новасібірск) Катэгорыя:Дацаны Будыйскай традыцыйнай сангхі Расіі