Ужо з першых дзён акупацыі Полацкага раёна немцы пачалі забіваць яўрэяў. У Быкаўшчыне лекарка з Ветрына, якая прыехала да сваякоў, убачыла яўрэяў і паведаміла пра гэта немцам — дзве сям’і (у адной чацвёра дзяцей, у другой — трое) былі забітыя. У вёсцы Гомель увосень 1941 года былі забітыя 45 мясцовых яўрэяў, а ў студзені 1942 года яшчэ 80. У вёсцы Замошша зімой 1941 года ў лазні хаваліся тры сям’і, якіх немцы збілі бізунамі і спалілі ў гэтым жа будынку. У снежні 1941 года карны атрад расстраляў у вёсцы Белае 7 яўрэяў. З некаторых вёсак прадстаўнікоў народа пераганялі ў найбліжэйшае гета і забівалі ўжо там — напрыклад, так загінулі яўрэі вёскі Судзіна. У 1942 годзе 3 яўрэі былі забітыя ў вёсцы Рудня-Прудок. Яўрэяў расстрэльвалі ў вёсках Дохнары, Засітніца і СвітцыБотвинник М. «Памятники геноцида евреев Беларуси». Минск, "Беларуская навука, 2000, стр. 179—180 ISBN 985-08-0416-5.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 10 гета: у Бабынічах (1941 — люты 1942, 108 загінулых), у Ветрыне (лета 1941 — 11 студзеня 1942, 59 загінулых), у Варонічах (верасень 1941 — 10 студзеня 1942, больш за 66 загінулых), у Полацку (жнівень 1941 — 3 лютага 1942, ад 7 да 8 тысяч загінулых), у Трудах (лета 1941 — 7 лютага 1942, 76 загінулых), у Баноні (?), у Баравухе-1 (да 13 студзеня 1942, больш за 105 загінулыхЯд Вашем. Проект документации и увековечения имён евреев. Беларусь. Витебская область. ) у Баравухе-2 (5 ліпеня 1941Г. Р. Винница. Холокост на оккупированной территории Восточной Беларуси в 1941—1945 годах. — Мн., 2011, стр. 309—313 ISBN 978-985-6950-96-7 — люты 1942Архив полоцкого краеведческого музея — дело 6, лист 7;Зональный государственный архив в г. Полоцке, — фонд 687, опись 1, дело 3, лист 2;, 2300 загінулых), у Казімірове (да сакавіка 1942, 20 загінулыхЗональный государственный архив в г. Полоцке, — фонд 687, опись 1, дело 3, лист 3), у Юравічах (да студзеня 1942, больш за 48 загінулых).
3 чалавекі з Полацкага раёна былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Міхайлава Зоя ВасільеўнаКаменная летопись Карасёва Яд Вашем. История спасения. Михайлова Зоя , Караткевіч Вера, Ануфрыева (Караткевіч) ЛідзіяЯд Вашем. История спасения. Караткевич Вера .
Помнікі забітым яўрэям у раёне ўстаноўлены ў Полацку (два помнікі), Бабынічах, Ветрыне, Варонічах, Трудах, Гомелі, у раёне Баравухі-2.
Крыніцы
Літаратура
Полацкі раён Катэгорыя:Гісторыя Полацкага раёна