Алена Мікалаеўна Хаміцэвіч (нар. 14 снежня 1967, г. Салігорск, Мінская вобласць) — беларуская выкладчыца, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Біяграфія Нарадзілася 14 снежня 1967 года ў г. Салігорску Мінскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Матэматыка»; прайшла перападрыхтоўку ў Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі па спецыяльнасці «Менеджмент устаноў прафесійнай адукацыі».

Працавала выкладчыцай інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі; намесніцай дырэктара па вучэбнай рабоце, намесніцай дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце, дырэктаркай Салігорскага дзяржаўнага каледжа.

З’яўлялася членам абласнога Савета дырэктараў устаноў прафесійнай адукацыі Мінскай вобласці.

Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Салігорскай-гарадскай акругі № 68. Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы.

Узнагароды Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», Граматай і Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Салігорскага гарадскога і раённага выканаўчых камітэтаў, Салігорскага раённага Савета дэпутатаў, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі».

Сям’я Замужам, мае сына.

Крыніцы

Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Выкладчыкі Салігорскага дзяржаўнага каледжа