Юзаф (Язэп) Грантко́ўскі (, ; псеўданімы: Юзаф (Язэп) Завілейка ()) — беларускі польскамоўны пісьменнік, педагог.
Біяграфічныя звесткі Дакладна месца нараджэння не высветлена.
У 1820-я гады вучыўся ў Віленскім універсітэце, дзе быў сябрам патаемнай арганізацыі Племя сарматаў. Сярод удзельнікаў таварыства Юзаф Гранткоўскі карыстаўся аўтарытэтам, бо быў найстарэйшым і ўжо жанатым. Разам з галавой арганізацыі Адамам Трашкоўскім напісаў статут.
У сакавіку 1827 года рэктар універсітэта Вацлаў Пелікан паведаміў Мікалаю Навасільцаву пра новую паатемную студэнцкую арганізацыю. У сакавіку 1828 года адбылося пакаранне: многіх выслалі жаўнерамі на Каўказ, але Юзаф Гранткоўскі не быў годны да службы і прызнаў усю віну. З гэтай прычыны творца быў адпраўлены на два тыдні ў кляштар і сасланы на месца нараджэння.
У 1830 годзе ў Бярдзічаве ў друкарні кляштара кармелітаў босых выйшла першая кніга пісьменніка «Фанна, або Гераізм сяброўства» (). Тамсама ў 1836 г. быў выдадзены шматтомнік «Літаратарскі вянок, або Збор філасофскіх і маральных думак у розных матэрыях» (). Творца падарожнічаў, наведаўшы, такім чынам, Адэсу, Жытомір, Палессе, Умань, Кіеў.
Вядома, што Юзаф Гранткоўскі выкладаў маляванне ў гімназіі ў мястэчку Хароле. Пазней ён выкладаў французскую мову ў ноўгарад-северскай гімназіі (1846—1852). Надалей выкладаў у арлоўскай гімназіі (1853—1857). Вядома, што да 1862 года пісьменнік працаваў у Радомысльскім павятовым дваранскім вучылішчы. З 3 сакавіка 1862 года да 1 жніўня 1865 года творца працаваў у слуцкай гімназіі.
У 1860 годзе выйшаў апошні вядомы зборнік пісьменніка «Успаміны старога ліцвіна» ().
На 1864 год Юзаф Гранткоўскі меў ранг калежскага асесара. Быў узнагароджаны бронзавым медалём «У памяць вайны 1853—1856».
Творчасць Творчая спадчына пісьменніка вылучаецца патрыятызмам і пабожнасцю.
На беларускую мову перакладаў Пятро Бітэль (урывак з паэмы «Успаміны пра Літву»).
Літаратура
Катэгорыя:Пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі XIX стагоддзя Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Калежскія асэсары