Траста́ — сцёблы (салома) лёну, канапель і некаторых паўднёвых лубяных культур (джут, кенаф). Сыравіна для тэкстыльнай прамысловасці.

Салому апрацоўваюць біялагічным (вымочванне), цеплавым ці хімічным спосабам. У выніку апрацоўкі пекцінавыя рэчывы, што звязваюць лубяныя пучкі з покрыўнымі тканкамі і драўнінай, разбураюцца. З трасты механічным спосабам (размінанне, трапанне, часанне) атрымліваюць валакно для прадзення і кастру.

Гл. таксама Апрацоўка лёну ў старажытнай Русі

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Раслінная сыравіна Катэгорыя:Льняная прамысловасць