Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР () — дзяржаўная ўзнагарода РСФСР у 1956—1992 гадах. Заснавана ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР ад 18 ліпеня 1956 года.
Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР узнагароджваліся «за асаблівыя заслугі ў вытворчай, навуковай і грамадска-палітычнай дзейнасці, у сацыяльна-культурным будаўніцтве і камуністычным выхаванні працоўных, у забеспячэнні бяспекі і абароны Савецкай дзяржавы, за ўклад ва ўмацаванне міру і сяброўства паміж народамі».
Ганаровай Граматай узнагароджваліся таксама прадпрыемствы, аб’яднанні, установы, арганізацыі і іхнія структурныя падраздзяленні, воінскія часці, аўтаномныя рэспублікі, краі, вобласці, аўтаномныя вобласці, аўтаномныя акругі, раёны, гарады і іншыя населеныя пункты.
Пра ўзнагароджанне Ганаровай граматай Прэзідыум Вярхоўнага савета РСФСР выдаваў указы, якія публікаваліся для ўсеагульнага ведама ў «Ведамасцях Вярхоўнага савета РСФСР» і ў іншых органах друку.
16 траўня 1992 года ўступілі ў сілу папраўкі ў Канстытуцыю РСФСР, якія перайменавалі рэспубліку ў Расійскую ФедэрацыюЗакон Российской Федерации от 21 апреля 1992 года № 2708-I «Об изменениях и дополнениях Конституции (Основного Закона) Российской Советской Федеративной Социалистической Республики» // Российская газета, 16 мая 1992 г.. Праз тыдзень, 25 траўня пастановай Прэзідыума Вярхоўнай рады Расійскай Федэрацыі была заснавана Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага савета Расійскай Федэрацыі, якая не мела статусу дзяржаўнай узнагароды, а ўказ Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР ад 18 ліпеня 1956 года «Пра заснаванне Ганаровай граматы Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР» страціла сілу.
Крыніцы
Спасылкі Палажэнне пра дзяржаўныя ўзнагароды РСФСР, зацверджанае ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 27 студзеня 1983 г. Пастанова Прэзідыума Вярхоўнага савета Расійскай Федэрацыі ад 25 траўня 1992 г. № 2843-I «Пра Ганаровую грамату Прэзідыума Вярхоўнага савета Расійскай Федэрацыі»
Катэгорыя:Узнагароды РСФСР Катэгорыя:Ганаровыя граматы Катэгорыя:Зніклі ў 1992 годзе