За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Чашніцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Восенню 1941 года нацысты расстралялі каля 300 яўрэяў у мястэчку Лукомль. Затым былі забітыя прадстаўнікі народа ў пасёлках Чашнікі, Чарэя і Красналукі. На ўскраіне вёскі Камянец у ліпені 1942 года былі забітыя прыкладна 95 (80) яўрэяў, але ніхто са сведкаў расстрэлу не ведаў, адкуль іх прыгналі.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета: у Лукомлі (лета 1941 — 18 кастрычніка 1941, каля 300 забітых); у Чашніках (лета 1941 — 14 лютага 1942, больш за 2000 забітых); у Чарэі (лета 1941 — 5 сакавіка 1942, больш за 800 забітых); у Красналуках (да 6 сакавіка 1942, больш за 300 загінулых).
Пяць чалавек з Чашніцкага раёна былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Бурко Філіп, Бурко Зінаіда, Каракіна (Бурко) Марыя і Смятаніна (Бурко) Галіна — за выратаванне Грыбавай (Фрыдман) Людмілы ў вёсцы БолютаЯд Вашем. История спасения. Грибова (Фридман) Людмила. ; Бірукова Еўдакія — за выратаванне Гольберг (Гурэвіч) Галіны ў вёсцы Забор’еЯд Вашем. История спасения. Гольберг (Гуревич) Галина. .
Ахвярам генацыду яўрэяў устаноўлены помнікі ў Лукомлі, Чашніках і Чарэі.
Крыніцы
Літаратура
Чашніцкі раён Катэгорыя:Гісторыя Чашніцкага раёна